Маці Божая Валадарка азёраў вітала вернікаў і гасцей з усёў Беларусі.
22 жніўня ў Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў адбылася ўрачыстая святая Імша.
Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Канцэлебравалі літургію Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія святары.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.
- у сераду, успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у чацвер, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла,
- у пятніцу, успамін вс. Анёлаў Ахоўнікаў,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў,
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXV Звычайную Нядзелю
1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. Катэхэзы распачынаюцца ад суботы, 26 верасня, арганізацыйныя сустрэчы ці дамовы ў асабістых кантактах з катэхэтамі. Праграма катэхэзы даступна на дошцы аб’яў перад касцёлам.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста,
- у сераду, успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- чацвер (03.09) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у панядзелак (24.08) свята св. Барталамея, Апостала,
- у чацвер (27.08) успамін св. Монікі,
- у пятніцу (28.08) успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
- у суботу (29.08) успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей.
Чытаць далей...
40 год з дня адыходу ў Вечнасць ксяндза Чеслава Вільчынскага
О, глыбіня багацця і мудрасці, і пазнання Бога! Якія неспасцігальныя прысуды Яго і нязведаныя шляхі Ягоныя! Бо хто спазнаў розум Пана? Або хто быў дарадцам Ягоным? Або хто даў Яму раней, каб атрымаць адплату? Бо з Яго і праз Яго, і для Яго ўсё. Яму хвала навекі. Амэн.
Гэтымі словамі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў гамілію падчас святой імшы ў інтэнцыі 40 год пасля смерці ксяндза Чэслава Вільчынскага, якую ўзначаліў ў Браслаўскайсвятыні 23 жніўня. Ксендз-біскуп падкрэсліў, што словы святога апостала Паўла с Паслання да Рымлянаў можна ўзяць як эпіграф да нялегкага жыцця і служэння ксяндза Чеслава Вільчынскага.
Чытаць далей...
Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў (2026 г.)
Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў – адзін з важных момантаў урачыстасцяў у Браславе.
Падчас сёлетніх урачыстасцяў у Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Шмат пар з Браслава і госці нашай парафіі падзякавалі Богу за супольнае жыццё.
Гэта асаблівая малітоўная ўрачыстасць, падчас якой муж і жонка яшчэ раз публічна пацвярджаюць сваю любоў, вернасць і адданасць адно аднаму. Гэта таксама магчымасць успомніць дзень свайго шлюбу і нанова прысвяціць і даверыць свае сям’і Богу.
Чытаць далей...
Дзясятая летняя школа касцельнага спеву (2026 г.)
Спеў у каталіцкім касцёле гэта інтэгральная частка літургіі, якая нясе багатую духоўную і гістарычную ролю.
Дзясятая летняя школа касцельнага спеву гучала з 17 па 22 жніўня 2026 года у Браславе. Гэтае, ужо юбілейнае творчае спатканне кантараў і спевакоў хору з розных парафій Беларусі, як заўседы, было прысвечана Маці Божай Браслаўскай, Валадарцы Азёраў. Браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай і санктуарый гасцінна адчынілі свае дзверы ўдзельнікам Школы для супрацоўніцтва і павышэння майстэрства ў музычна-літургічным служэнні.
Чытаць далей...
Працэсія з копіяй абраза Маці Божай i начная Імша (2026 г.)
Апоўначы ў Браслаўскай базіліцы, пасля працэсіі па вуліцах горада, распачалася Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. У сваім казанні ён досыць глыбока разважыў пра давер Марыі да Бога, пра прызначэнне жанчыны і навуку распазнання Божых шляхоў у жыцці.
Чытаць далей...






