Ці хто-небудзь з нас не марыў стаць птушкай? Такая, здавалася б, недасягальная і крыху дзіўная мара шмат каго наведвае ў дзяцінстве. Толькі сталеючы мы ўжо ўзгадваем тую фантазію выключна з усмешкай…
«Будзь птушкай, імкніся сэрцам да нябёсаў», — з 2007 г. у час восеньскіх школьных канікул спяваюць удзельнікі фестывалю рэлігійнай песні ў Браславе, на які збіраюцца ўсе, хто хоча праслаўляць Бога малітвай спеву.
Фестываль адбываецца ў выхадныя дні і традыцыйна пачынаецца святой Імшой у суботу. Пасля - адкрыццё фестывалю і выступленні ўдзельнікаў, у якіх кожны па-свойму дзеліцца запалам Божай любові, а словы песень міжволі пачынаюць гучаць на вуснах кожнага з прысутных.
Удзельнікі маюць таксама шмат часу для знаёмства і супольнага правядзення часу.
Ініцыятар мерапрыемства, ксёндз Лешэк Вітвіцкі SDS, падкрэслівае, што галоўным з’яўляецца нават не сам фестываль, але магчымасць супольнага праслаўлення Нябеснага Айца.
У нядзелю ж адбываеца гала-канцэрт, пасля якога падводзяцца вынікі фестывалю.
На развітанне гімн фестывалю гучыць ізноў.