Вернікі браслаўскай парафіі ўжо прызвычаіліся часта бачыць у сценах сваёй святыні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, які прыязджае сюды адведаць бацькоў ці на мерапрыемствы дыяцэзіяльнага масштабу. Аднак на гэты раз прычынай візіту іерарха ў нашу парафію стала кананічная візітацыя.
Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў уключала ў сябе начное чуванне з Імшой апоўначы і працэсіяй па вуліцах горада. Святую Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч. Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж з начных набажэнстваў.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя