„Дзверы былі замкнёныя (…) прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў ім: «Спакой вам!» (…) паказаў ім рукі і бок”. Ян 20,19–20.
Калі Хрыстус уваскрос з мёртвых, ля магілы не было сведкаў, толькі спячыя вартаўнікі. І Ён прыйшоў да сваіх вучняў, таму што Яго любоў не ведае межаў. Таму з даверам чакаем Яго Уваскрасення, каб наведаў нашу Айчыну, горад і вёскі, дамы і сем’і. Каб мы адчулі гэтую Любоў і зноў былі разам, абноўленыя сакрамэнтам пакаяння і ўзаемнага прабачэння.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Юрыя, мучаніка
- у чацвер свята св. Марка, евангеліста
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Велікодны тыдзень
1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцеле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
2. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
4. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
- у чацвер – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.
Чытаць далей...
Вяліка субота 2024
Увечары Вялікай суботы цэлебруецца Пасхальная вігілія ― галоўная літургія на працягу года.
І доўгая: бо ўключае запаленне Пасхала, мноства чытанняў са Старога і Новага Запавету, якія дапамагаюць лепш зразумець сутнасць уваскрасення Хрыста. Таксама вернікі аднаўляюць абяцанні хросту. А завяршаецца літургія рэзурэкцыйнай працэсіяй вакол касцёла.
Чытаць далей...
Асвячэння велікодных страваў 2024
Асвячэнне страваў ― прыгожая традыцыя нашага народа. Перад тым, як спажыць Велікодны сняданак стравы асвячаюць у святыні. Асаблівы пажытак на Вялікдзень ― гэта фарбаванае яйка. Яно лічыцца сімвалам адражэння і новага жыцця.
Глядзець фатаграфіі...
Вялікая пятніца 2024
У вялікую пятніцу нідзе не свеце няма святой Імшы. Замест яе вернікі разважаюць крыжовы шлях Езуса Хрыста і прыходзяць у святыні на Адарацыю Крыжа.
Напрыканцы набажэнства Эўхарыстычныя дары пераносяць у сімвалічную грабніцу, дзе яны застаюцца да заканчэння Пасхальнай Вігіліі.
Глядзець фатаграфіі...
Вялікі чацвер 2024
28 сакавіка вернікі браслаўскай парафіі разам з усім каталіцкім светам узгадвалі падзеі Вялікага чацвярга. У гэты дзень Хрыстос перажываў Апошнюю вячэру са сваімі вучнямі, пасля чаго быў арыштаваны.
У Вялікі чацвер Езус устанавіў сакрамэнт святарства і Эўхарыстыі. Таму вернікі віншавалі святароў і сясцёр эўхарыстак і дзякавалі за іх служэнне.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана
1. З нагоды святаў Вялікадня складаем Вам сардэчныя пажаданні. Вестка пра Уваскрасенне Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх вялікай радасцю. Няхай гэтая радасць таксама будзе Вашай. Няхай Мір, які Хрыстос абвясціў усяму свету пасля Уваскрасення, застаецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.
3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30 адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.
Чытаць далей...