Адным з пытанняў, якое найбольш турбуе пробашча нашай парафіі ў душпастырскай працы з’яўляецца святкаванне вернікамі нядзелі. Дакладней неналежнае святкаванне, асабліва калі даводзіцца бачыць у гэты дзень сваіх парафіянаў за працай у агародзе ці разумець, што далёка не ўсе прыходзяць на нядзельную Імшу і належна ў ёй удзельнічаюць. Таму ксёндз Станіслаў Мжыглуд яшчэ раз вырашыў звярнуцца да вернікаў і нагадаць пра абавязак святкавання нядзелі.
Моладзь нашай парафіі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра і сястры Ганны арганізуе сустрэчу «Крокі да святасці». Пройдзе яна 6 лістапада і будзе ўключаць у сябе малітоўную і забаўляльную часткі.
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых. Падчас святой Імшы ўдзень ксёндз Станіслаў заахвоціў паразважаць вернікаў над тым, што яны робяць для таго, каб быць святымі.
Набліжаецца месяц лістапад, які ў нашай парафіі асаблівым чынам прысвечаны малітве за памерлых. 2 лістапада – Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. Якой павінна быць малітва за памерлых, дапаможа разабрацца пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
З 21 па 22 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі. Яе арганізатарам выступіла душпастырства сем’яў дыяцэзіі, а таксама фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».
18 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Луку. У нашай парафіі імя святога носіць капліца ў бальніцы, бо святы лічыцца апекуном медработнікаў. У гэты дзень тут адбылася адпустовая святая Імша.
7 кастрычніка ў парафіі Святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла малітоўная сустрэча з удзелам брата Жан-Данiэлем з супольнасці Тэзэ ў Францыі. Удзел у ёй прынялі 14 маладых чалавек з нашай парафіі разам з сястрой Алай Буткевіч.
Увечары 15 кастрычніка ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі арганізаваў малітоўную сустрэчу для парафіянаў, якім блізка духоўнасць пілігрымкі.
15 кастрычніка 2017 года для касцёла Нараджэння Маці Божай у Браславе стаў асаблівым днём: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў новы арган. На свята прыехалі і госці-ахвярадаўцы з Берліна. А пасля літургіі для прысутных зайграў ксёндз Ёаган Трумэр, прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грац (Аўстрыя), Ганаровы доктар Беларускай акадэміі музыкі.
14 кастрычніка ў нашай дзяржаве адзначаецца Дзень маці. Гэта яшчэ адна нагода сказаць добрыя словы любімаму чалавеку і паразважаць над роляй маці ў выхаванні дзяцей. Напярэдадні гэтага свята на мае вочы трапіла некалі падараваная мне кніга Элізабэт Джордж «Мама по сердцу Божьему», якая з уласнага вопыту дае парады аб тым, як у цяперашні час выхаваць дзіця, паслухмянае Богу. Прапаную асноўныя думкі з кнігі.
12 кастрычніка завяршылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай у нашай парафіі, а разам з тым ва ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. З 13 мая па 13 кастрычніка католікі Віцебшчыны разважалі над таямніцамі паслання Маці Божай у Фаціме, аб’яўленням якой сёлета спаўняецца 100 гадоў.
10 кастрычніка ў нашай парафіі распачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Такая падзея ў Каталіцкім Касцёле Беларусі прымеркавана да 100-годдзя аб’яўленняў Марыі ў Фаціме і заклікана заахвоціць вернікаў да ружанцовай малітвы і навяртання да Бога.
1 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае святую Тэрэзу ад Дзіцятка Езус. У гэты дзень сваю парафіяльную ўрачыстасць перажываюць вернікі Урбан, якімі з гэтага года зноў апякуюцца айцы сальватарыяне.
У 2017 годзе Каталіцкі Касцёл адзначае 100-ю гадавіну аб’яўленняў Марыі ў Фаціме. У Беларусі для больш глыбокага перажывання і ўсведамлення марыйнага паслання ўжо год адбываецца перэгрынацыя фігур Маці Божай Фаціскай па ўсіх парафіях краіны. У нашай парафіі гэтая падзея адбудзецца 10-12 кастрычніка.
Месяц кастрычнік у Каталіцкім Касцёле прысвечаны малітве на ружанцы. У нашай парафіі такія набажэнствы будуць увесь месяц з панядзелка па суботу ў 18.30. Шчыра запрашаем!
Здаецца, яшчэ нядаўна наш касцёл быў завалены грувасткімі каробкамі, дэталямі, якія мала чым нагадвалі музычны інструмент, а ўжо некалькі нядзель запар можам чуць гукі аргана ў музычным аздабленні літургіі. Адкуль узнік і дзякуючы каму ў нашай святыні ўстаноўлены новы арган, распавядзём ніжэй.
Напэўна, многія браслаўчане заўважалі скарбонку з выявамі дзетак у мясцовым супермаркеце «Еўраопт» па вуліцы Кастрычніцкай. Ахвяраванні збірае дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы».
З 17 па 24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (каля Кракава, Польшча) праходзіла Міжнародная канферэнцыя кардынатараў руху «Маці ў малітве». Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі нашай парафіі: кардынатар руху па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч, спадарыня Марта Данусевіч і спадарыня Алена Ермалавічэня, а таксама духоўны кіраўнік руху ксёндз Адам Квяткоўскі.
У нядаўнім інтэрв'ю з пробашчам парафіі ксяндзом Станіславам Мжыглудам пра катэхезацыю было закранута пытанне духоўнага выхавання і ролі ў ім бацькоў. Канкрэтныя парады на гэтую тэму дае псіхолаг-кансультант Наталля Станкевіч.
21–22 кастрычніка ў санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдзе Першая дыяцэзiяльная пілігрымка сем’яў (Вiцебская дыяцэзiя) пад дэвізам «Малiтва ў сям’і».
18 верасня Каталіцкі Касцёл узгадвае асобу святога Станіслава Косткі. У гэты дзень з нагоды імянін святая Імша ў 19.00 будзе цэлебравацца ў інтэнцыі ксяндза пробашча.
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя