14 лютага ў Браславе адбыліся запусты, тэма якіх была "Дзікі захад". У апошнюю суботу перад Вялікім постам прыехалі ў госці моладзь з Мёр, Полацка, Глыбакага.
27 студзеня ва Успамін Благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Эўхарыстак моладзь сабралася ў капліцы сясцёр на Адарацыю, падчас якой разважалі над думкамі і словамі Благаслаўлёнага.
6 студзеня ў нашай паарафіі сабраліся дзеці і моладзь, каб яшчэ раз святкаваць свята Божага Нараджэння. Моладзь падрыхтавала шмат конкурсаў, забаў, танцаў.
Значэнне лагатыпу Года Кансэкраванага Жыцця 2015, аб’яўленага Папам Францішкам. Праект распрацаваны Кангрэгацыяй Інстытутаў Кансэкраванага Жыцця і Таварыстваў Апостальскага Жыцця.
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
З волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя