Свята ў гонар Маці Божай Браслаўскай ‒ гэта перш за ўсё малітва і праслаўленне Бога: ці то гучным спевам, ці ў цішыні адарацыі, ці ў начной працэсіі вуліцамі горада. Узгадаць моманты начнога чування прапануем у фотарэпартажы Ірыны Гайдамовіч.
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя