У першых стагоддзях хрысціянства гэты знак выкарыстоўваўся ў якасці бачнага пачатку (часам доўгатэрміновага або праз усё жыццё) пакаяння пасля публічнай споведзі перад адпушчэннем грахоў. З VI да X стст. у Касцёле распаўсюдзілася практыка індывідуальнай споведзі, і гэты ўчынак як знак хуткаплыннага чалавечага існавання, смутку, шкадавання, неабходнасці перамянення і ачышчэння перад Вялікаднем пачалі ахвотна прымаць усе вернікі, якія ўдзельнічалі ў літургіі пачатку Вялікага посту.
У раннім сярэднявеччы ў Іерусаліме спрабавалі адкрыць Крыжовы шлях Хрыста. Звычай пабожных перажыванняў Ягоных пакутаў увайшоў у ХІІ–ХІІІ стст. у Касцёл дзякуючы духоўнасці францішканаў і дамініканаў, а таксама цыстэрцыянскіх містыкаў. Былі пабудаваны капліцы — у памяць стацый пакут Езуса; такім чынам ствараліся і Кальварыі.
6 лютага ў нашай парафіі адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Мёраў і Полацка.
29-31 студзеня ў Баранавічах праходзіла канферэнцыя, прысвечаная 15-годдзю існавання руху «Маці ў малітве» ў Беларусі. Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі браслаўскай парафіі (Любоў Бурлевіч і Паліна Парфяновіч), дзе рух існуе з 2002 года.
Сястра Таццяна Гмыза SJE пра пакліканне да манаскага жыцця
На завяршэнне Года кансэкраванага жыцця інтэрнэт-партал Catholic.by прапанаваў чытачам пазнаёміцца з досведам і развагамі прадстаўніка мужчынскай і жаночай манаскіх супольнасцяў — а. Яўгенам Голубам OFMConv і с. Таццянай Гмыза SJE. Прадстаўляем вашай увазе разважанні с. Таццяны, якая працуе ў нашай парафіі.
Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
- Праходзьце, калі ласка! Я вас ужо чакаю.
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя