15 мая 2022 года ў жыцці нашых дзяцей адбылася значная падзея: яны ўпершыню прынялі Святую Камунію. Святая Імша, узначаленая самім біскупам Віцебскай дыцэзіі Алегам Буткевічам, прайшла на адным дыханні, хоць і доўжылася больш, чым звычайна.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Па традыцыі ўжо некалькі гадоў запар перад урачыстасцю Уваскрасення Пана ў нашай святыні можна набыць упрыгожванні, зробленыя інвалідамі. Аўтары прац даслалі на наш адрас падзяку для вернікаў парафіі.
23 красавіка 2022 года ў Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання. Ад нашай Браслаўскай парафіі ў Віцебск паехалі чатыры фіналісты, а менавіта: Маслякова Ангеліна, Якубовіч Дар'я, Корсак Віялета і Жукаў Міхаіл. На працягу чатырох месяцаў яны рыхтаваліся да конкурсу, чытаючы Кнігі Бібліі. У склад конкурсу ўвайшлі адна кніга са Старога Запавету і тры з Новага.
«Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22:00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01:00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам», — абвясціў настаяцель санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе а. Станіслаў Мжыглуд SDS падчас парафіяльных аб’яў у Нядзелю Мукі Пана. З гэтага вынікала, што браслаўскія вернікі змогуць у паўнаце перажыць Пасхальную Вігілію ў святую ноч Уваскрасення Пана, галоўную цэлебрацыю літургічнага года ў Касцёле.
Адной з вядомых народных традыцый да Вялікадня з'яўляецца фарбаванне яек і асвячэнне страваў да велікоднага стала. Гэта традыцыя нагадвае нам пра важнасць супольнага святкавання і радасць Хрыстовага ўваскрасення.
Так называецца набажэнства, якое праходзіць ва ўсіх каталіцкіх святынях свету ў Вялікую пятніцу. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша ва ўспамін аб пакутах і смерці Езуса Хрыста.
14 красавіка ў нашай святыні, як і ва ўсіх каталіцкіх касцёлах, адбылася Імша Вячэры Пана. Падчас яе ўзгадваецца Апошняя Вячэра Хрыста з вучнямі і яго арышт. Гэта дзень, калі Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і святарства.
У Вялікі аўторак, 12 красавіка 2022 года, адбылося пахаванне Вікторыі Багдановіч, маці ксяндза Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Хатаве Стаўбцоўскага дэканату (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і сястры Антаніны Багдановіч, настаяцельніцы Беларуска-літоўскай делегатуры Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Спачылай у сакавіку споўнілася 80 гадоў.
10 красавіка вернікі Каталіцкага Касцёла перажывалі Пальмовую нядзелю. Гэтым днём распачаўся Вялікі тыдзень перад урачыстасцю Уваскрасення Пана, які нагадвае важныя падзеі збаўлення чалавецтва.
“Вядома святы – гэта толькі нядзеля і панядзелак, а да гэтага мне дастаткова будзе пайсці з кошыкам на пасвячэнне” – у гэтым усведамленні сёння жывуць многія каталікі. Я хачу, каб вы ўбачылі іншы твар гэтых святаў, калі дагэтуль даводзілася жыць у вышэйзгаданай хлусні!
Па запрашэнні пробашча нашай парафіі іх праводзіў кс. Андрэй Шут. Святар прысвяціў свае пропаведзі тэме спакусаў. І прапанаваў паглядзець на іх, як на дар Божы.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.