У трэцюю нядзелю Адвэнту, 17 снежня, у нашай парафіі распачалося аднаўленне місій. Напрацягу чатырох дзён місіянеры айцы рэдэмптарысты будуць заахвочваць вернікаў узгадаць пра тыя абяцанні, якія яны далі Богу ў мінулым годзе, і заахвоцяць нанова запрасіць Бога ў сваё жыццё.
22 лістапада Каталіцкі Касцёл узгадвае святую Цэцылію, апякунку касцёльнай музыкі. У гэты дзень падчас вячэрняй святой Імшы вернікі асаблівым чынам маліліся за арганістаў і ўдзельнікаў хору нашай парафіі.
Хоць усе мы падчас святой Імшы бачылі гэтыя жэсты сотні разоў, аднак здаецца, што многія ўсё ж не ведаюць, што яны азначаюць. У гэтым кароткім даведніку тлумачацца важнейшыя моманты літургіі.
У панядзелак 6 лістапада ў нашай парафіі адбылася сустрэча для моладзі пад назвай «Крокі да святасці». Карысна правесці час пажадалі каля 70 школьнікаў і студэнтаў з Браслава, Мёраў, Полацка, Глыбокага і Ахрэмаўцаў.
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXI Звычайную Нядзелю.
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя