Пачынаючы з IV стагоддзя, у Іерусаліме ўрачыста святкавалі нядзелю перад Вялікаднем, імкнучыся да таго, каб інсцэніраваць Евангелле. Гэты звычай быў прыняты ў Каталіцкім Касцёле ў ІХ стагоддзі. Сёння ў літургіі падчас працэсіі з вербамі падкрэсліваецца каштоўнасць жыцця ў ласцы і перамога Хрыста над смерцю. Галінкі вярбы, якія нясуць у гэты дзень у руках вернікі, сімвалізуюць абуджэнне, адраджэнне, спадзяванне на новы ўраджай і ўзрастанне. У Пальмовую нядзелю (Passion) разам злучаюцца радасць вызвалення і трагедыя граху, жыццё і смерць, любоў і здрада.
Ужо стала добрай традыцыяй апасля калядных святкаванняў ладзіць у Браславе спектаклі на рэлігійную тэмытыку. Адбылася такая падзея і сёння, другога лютага, на сцэне раённага Дома культуры.
Жадаем радасці тым, якія ахвяравалі жыццё для службы
Богу і Касцёлу :)
Папа Рымскі перад "Анёл Панскі": Вы можаце ўявіць сабе Касцёл без законніц?
Святы Айцец сустрэўся 2 лютага 2014 г. у Ватыкане з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”
Паважаныя парафіяне!
Прапануем Вашай увазе рэпартаж з біскупскай сакры Ксяндза Алега Буткевіча які быў паказаны у галоўных навінах на тэлеканале ОНТ 18 студзеня.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Дэлегацыя браслаўскага касцёла 2 студзеня наведала Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу, гаспадыняй якога з’яўляецца даўняя парафіянка нашай святыні Святлана Дземідкевіч. Нядаўна яна стала мамай для шасцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі.
Для вялікай сям’і Ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS і прадстаўнікі парафіяльнага "Карытаса" прывезлі пачастункі, развіваючыя гульні, цацкі і шчырыя словы пажаданняў аб Божай ласцы на ўсё жыццё.
Тамара Пашкевіч
У самы разгар Калядных святаў у браслаўскі касцёл Нараджэння Маці Божай завітала батлейка. Пасля святой імшы, на якую збіраюцца ў асноўным дзеці, творчы калектыў музейнага аб’яднання паказаў ім п’есу "Цар Ірад". На вачах у хлопчыкаў і дзяўчынак з дапамогай рухомых лялек артысты разгарнулі дзействы, звязаныя з нараджэннем Езуса Хрыста, пакланення Яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследавання жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлят.
У нашым санктуарыі праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў, выцінанак, дробных мастацкіх вырабаў, прысвечаных святу Божага Нараджэння. Гэтую выставу выканаў парафіяльны Карытас. Аб’явы вынікаў конкурсу адбудуцца 5 снежня пасля Св. Імшы ў 11.30.
Віншуем вас з Новым годам дарагія Парафіяне
і Сябры нашага Санктуарыя!
Жадаем, каб у гэтым годзе ў вашых сем’ях і сэрцах былі радасць і мір, каб вы адчувалі шчасце, надзею, любоў.
Жадаем здароўя, поспехаў у працы і Божай дапамогі ва ўсіх вашых марах і планах.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя