Маці Божая Браслаўская, Твой Сын, Езус, якога трымаеш на руках, выслухоўвае кожную Тваю просьбу. Даручы Яму таксама хворага, за якога сёння пакорна малюся да Цябе. Хворыя маюць асаблівае права на Тваю дабрыню, таму прасі Езуса, каб захаваў яго жыццё.
Ты, Маці, будзь для хворага добрай і міласэрнай Лекаркай, а дзякуючы Тваёй дапамозе, ён, напэўна,  атрымае страчаныя сілы. Калі Бог, воля якога валадарыць светам, інакш пастанавіў, дапамажы, о Маці, гэтаму хвораму і дай яму сілу, каб прыняў келіх горычы і даверыў сябе на распараджэнне Бога Усемагутнага. Адары яго цярплівасцю, ахоўвай ад роспачы. 
Марыя, Ты такая магутная, можаш нас суцешыць. Ты Маці Найлепшая, хочаш нас ратаваць, таму выслухай нас ласкава і прыйдзі нам на дапамогу.
Амэн.