Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Святая Марыя, – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над Паннамі,
Выбраная дачка Бога Айца,
Маці Хрыста Валадара,
Хвала Духа Святога,
Панна, Дачка Сыёна,
Панна ўбогая і пакорная,
Панна ціхая і паслухмяная,
Слуга Панская,
Маці Пана,
Злучаная з Адкупіцелем,
Поўная ласкі,
Крыніца прыгажосці,
Усіх цнотаў Скарбніца,
Спелы плод збаўлення
Дасканалая вучаніца Хрыста
Прачысты Вобраз Касцёла,
Жанчына, новая Ева
Жанчына ў сонце апранутая,
Жанчына ў кароне з зорак,
Пані шчодрая
Пані ласкавая,
Пані наша,
Радасць Ізраэля,
Блеск Касцёла Святога,
Аздоба роду людскога,
Заступніца ласкі,
Служабніца міласэрнасці,
Успамога люду Божага,
Каралева любові,
Каралева міласэрнасці,
Каралева супакою,
Каралева Анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева свету,
Каралева неба,
Каралева ўсяго існуючага,
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі
С.: Малiся за нас, хвалебная Маці Пана.
Усе: Каб мы сталi годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Міласэрны Божа, выслухай пакорныя просьбы слуг тваіх, якія ўрачыста прызнаюць Тваю слугу, Найсвяцейшую Панну Марыю, за сваю Маці і Уладарку і дай нам, каб мы служылі Табе і бліжнім на зямлі і такім чынам заслужылі прыняцце да вечнага валадарства. Праз Хрыста Пана нашага.
Амэн.