Кірые, элейсон, 
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. 
Хрыстэ, пачуй нас, 
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, 
         – змілуйся над намі. 
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, 
         – змілуйся над намі. 
Духу Святы, Божа, 
         – змілуйся над намі. 
Святая Тройца, Адзіны Божа, 
         – змілуйся над намі.

Божа, які выкарыстаў сваю ўсемагутнасць, мудрасць і дабрыню дзеля майго дабра, 
         — змілуйся над намі. 
Божа, які пасылаеш мне ўвесь час новых дабрадзеяў, 
         — змілуйся над намі. 
Божа, які не адмаўляеш мне ў сваёй дапамозе нават тады, калі я Цябе абражаю, 
         —змілуйся над намі.

Ты стварыў мяне на свой вобраз і падабенства, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты стварыў мяне для звышнатуральнага жыцця, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты даў мне несмяротную душу, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты зрабіў яе здольнаю пазнаваць, любіць Цябе і валодаць ёю вечна, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты адарыў мяне здароўем цела, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты прызначыў мне для абароны Анёла, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты да сённяшняга дня па-бацькоўску сілкуеш і ахоўваеш мяне, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты выбавіў мяне праз муку Твайго Сына з пякельнай няволі, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты паклікаў мяне да сапраўдных веравызнаўцаў Каталіцкага Касцёла, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты ўстанавіў сем святых сакрамэнтаў для майго збаўлення, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты не адкінуў і не асудзіў мяне пасля столькіх учыненых грахоў, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты засцярог мяне ад няшчасцяў цела і душы, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Ты благаславіў мае справы і працу, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе натуральныя і звышнатуральныя дары, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе духоўныя і цялесныя пакуты, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе бацькоўскія павучанні і пакаранні, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе дабрадзействы і ласкі, якіх да сённяшняга дня ніколі не атрымліваў, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе дабрадзействы, якія да гэтага часу не магу ацаніць, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе дары і дабрадзействы, якія, на жаль, былі выкарыстаныя ў дрэнных мэтах, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе ласкі і дабрадзействы, якія Ты ўдзяліў усім анёлам і святым, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
За ўсе ласкі і дабрадзействы, якімі Ты адарыў людзей і ўсе стварэнні, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Разам з гэтымі словамі падзякі, якія Касцёл выказваў і будзе выказваць Табе на зямлі, 
         — дзякую Табе, о Божа. 
Разам з гэтымі словамі падзякі, якія Касцёл, трыумфуючы ў небе, узносіў і вечна будзе Табе ўзносіць,  
         — дзякую Табе, о Божа.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 
         – даруй нам, Пане. 
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 
         – выслухай нас, Пане. 
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 
         – змілуйся над намі.

Ойча наш...

Молімся: О Божа, які праявіў да мяне, самага нягоднага Твайго слугі, сваю бясконцую шчодрасць. Прашу Цябе праз найлітасцівейшую Тваю дабрыню, дадай да ласкаў і дабрадзейнасцяў, якімі Ты ўжо мяне адарыў, яшчэ і такія, якія я заўсёды мог бы добра пазнаваць, ацэньваць і выкарыстоўваць Табе на хвалу, для свайго збаўлення і на карысць маіх бліжніх, каб я быў вартым трапіць туды, дзе разам з Тваімі святымі мог бы праслаўляць Тваю бясконцую шчодрасць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.