Малітва да Маці Божай Браслаўскай - Валадаркі Азёраў
Малітва да Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў
Маці Божая Браслаўская! Валадарка Азёраў і ўсіх нашых сэрцаў. Звяртаемся да Цябе з вялікім даверам і глыбокай пашанай, бо Ты нарадзіла Збаўцу свету – Езуса Хрыста і зараз трымаеш Яго на сваіх руках.
Прытулі так і кожнага з нас, асабліва тады, калі будзем адчуваць сябе бездапаможнымі і самотнымі.
Дзякуем Табе, што з даўніх часоў збіраеш ля свайго падножжа і аб’ядноўваеш вакол алтара Твайго Сына ўсіх хрысціянаў. Навучы і нас жыць у любові і згодзе з усімі людзьмі.
Апякуйся ўсімі сем’ямі і будзь прыкладам адданага мацярынства і вучы выхоўваць дзяцей, каб яны сталі добрымі і адказнымі людзьмі.
Выпрасі нам ласку ў Твайго Сына, каб мы ніколі не сышлі з дарогі праўды і Божых загадаў, якая вядзе да сапраўднай мэты збаўлення.
Марыя! Праз Цябе і ў Табе Бог да нас прамаўляе. Адкрый нашыя сэрцы на Слова Божае і Яго святую волю. Амэн.
Акт аддання Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валарцы Азёраў
О Марыя, Маці Браслаўская! Мы, Твае дзеці, хочам аддаць Табе ва ўласнасць нашыя сэрцы, нашу працу і адпачынак, малітвы і надзеі, каб Ты, нашая Маці, магла распараджацца імі, як сваёй праўдзівай уласнасцю.
Пад Тваёй апекай і кіраўніцтвам мы хочам выконваць усё, што ў нашых сілах, каб на нашай зямлі было Валадарства Хрыста. Мы жадаем, каб Хрыстус пасяліўся ў нашых сэрцах, нашых сем’ях, парафіях, ва ўсёй краіне.
Просім Цябе, о Маці Браслаўская, ахоўвай нас ад няшчасцяў. Дапамажы, каб сужэнствы нашы былі святыя, каб не было ў нас нянавісці, а толькі братняя любоў, каб моладзь наша гарнулася да Бога, а дзеці нашы былі нявіннымі.
О Марыя, наша Валадарка, дай ласку святасці для нашых маці, а для нашых бацькаў — ласку трывання ў веры. Дай нам святых пастыраў. Атуляй апекай тых, хто імкнецца ісці за Божым заклікам.
Захавай Святога Айца Бэнэдыкта XVI, дапамажы, каб усе мы сталі ўласнасцю Тваёй і Твайго Сына, нашага Пана Езуса Хрыста. Амэн.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна.
94. Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце?
- У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус.
95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры?
- Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і сакрамэнт пасвячэння.
96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы?
- У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам.
97. Што такое святая Камунія?
- Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна).
98. Што дае святая Камунія?
- Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку.
99. Хто можа прымаць святую Камунію?
- Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом.