С.: Прыбудзьце, Святыя Божыя, паспяшайцеся на спатканне, Анёлы Пана.
Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага.
С.: Няхай цябе прыме Езус Хрыстус, які цябе паклікаў, а Анёлы няхай увядуць у Яго Валадарства.
Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага.
С.: Вечны адпачынак дай яму (ёй), Пане, а святло вечнае няхай яму (ёй) свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным.
Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага.
Молімся
Табе, Божа, аддаём нашага брата (нашу сястру) N (імя), просім Цябе, літасцівы Ойча, адпусці яму (ёй) грахі, якія ён учыніў (яна ўчыніла) з-за людской слабасці, каб той (тая), які памёр (якая памерла) для свету, жыў (жыла) для Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.
Вітай, Каралева
Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея нашая, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнанцы, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні ж на нас, Заступніца нашая, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя.
За памерлага ў дзень смерці ці пахавання
Божа, які заўсёды літуешся і прабачаеш, пакорна просім Цябе, не аддавай у моц непрыяцеля і не забывай ніколі душы слугі Твайго (Тваёй) N (імя), якога Ты сёння паклікаў з гэтага свету, але загадай Святым Анёлам завесці яго душу ў нябесную Айчыну, а паколькі верыла і давярала яна Табе, няхай не церпіць пакаранняў пекла, але атрымае шчасце вечнае. Змілуйся, Пане, над душою Твайго (Тваёй) слугі N (імя), за якога мы мо-лімся, з пакораю молячы аб Тваёй міласэрнасці, каб яна, ачышчаная, дасягнула вечнага адпачынку. Прымі, Пане, нашыя малітвы за душу Твайго (Тваёй) слугі N (імя); калі засталіся на ёй грахі, учыненыя на зямлі, няхай іх ласкава знішчыць міласэрнасць Твая. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
За памерлага ў гадавіну смерці
Божа, міласэрны Пане, адзначаючы гадавіну смерці твайго слугі N (імя), просім Цябе, каб дазволіў яго душы прабываць у небе, каб даў ёй спакой і яснасць Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душу твайго слугі N (імя), гадавіну смерці якога мы адзначаем, просім за яе, каб Ты прыняў яе ў супольнасць Тваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душа твайго слугі N (імя), гадавіну смерці якога мы адзначаем, атрымала прабачэнне і вечны спачынак. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
За памерлых
Божа, міласэрны Пане, дай душам слугаў Тваіх месца ў небе, благаслаўлёны супакой і яснасць Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душы слугаў Тваіх, за якіх мы молімся, просячы, каб Ты прыняў іх у супольнасць сваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душы слугаў Тваіх, ачышчаныя ад сваіх правінаў, атрымалі прабачэнне і вечны спачынак. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Правілам і жыццём гэтай супольнасці з’яўляецца захоўванне святога Евангелля нашага Пана, Езуса Хрыста, праз жыццё ў паслухмянасці, убогасці, чысціні і апостальстве.
Канстытуцыя з 1884 года.
Духоўнасць сальватарыянаў знаходзіць сваю крыніцу ў глыбокай сувязі са Збаўцам. Трывалае натхненне знаходзяць у евангельскім пасланні Хрыста, які жадае збавіць усіх людзей. Сальватарыяне стараюцца асабіста адчуць праўду і потым абвяшчаць, што дабрыня Бога і любоў да чалавецтва аб’явілася ў Езусе Хрысце.
У Ім, адзіным праўдзівым Збаўцы свету, усе людзі пакліканы да аб’яднання з Богам і паміж сабой, каб утвараць Божы народ. Таму вызначаюць сабе апостальскую мэту: абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца Божым Збаўцам (Канстытуцыя Супольнасці, 101). Жадаюць гэта рабіць перадусім дзякуючы асабістаму падабенству з Хрыстом, адпаведна наказу айца Ярдана: “Божы Збаўца ў сваёй вялікай міласэрнасці паклікаў нас стаць Яго вобразам”.
Місія наследавання Збаўцы моцна аб’ядноўваецца з апостальскай місіяй, якая мае ўніверсальны характар. Законная правілы выражае яе наступным чынам: “Усімі спосабамі і сродкамі, да выбару якіх натхніць любоў Хрыста, абвяшчаем Езуса Хрыста ўсім людзям, асабліва дзякуючы сведчанню нашага жыцця, нашай дабрыні і нашай апостальскай шчырасцю. У выконванні гэтай паслугізаўсёды шануем чалавечую годнасць і мы гатовыя служыць аднолькава ўсім людзям” (Канстытуцыя, 202).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.