ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца штодзённа ў 18.30.
 
2. Ад 1 чэрвеня 2014r. Св. Імшы ў нядзелю будуць у 8.30, 11.00, 19.00 і ў бальнічнай капліцы ў 16.30. У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, будуць а гадзіне 11.00, 19.00 i ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак успамін св. Філіпа Нэры, святара
- у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00 і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы ў 16.30. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
- у суботу свята Адведзінаў НПМ. 
 
4. У пятніцу распачынаем Навэнну перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
 
5. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
6. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. Сёстры Эўхарысткі запрашаюць на “Канікулы з Богам” у Полацк з 16-21 червеня. Запісывацца ў Сястры Лены. 
 
8. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.