ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VII Велікодны тыдзень
 
1.Распачаўся месяц чэрвень, які асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Набажэнствы адбываюцца ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
2. Сёння першая нядзеля месяца. Ахвяры  складзеныя сёння, будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
-  у аўторак – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, Мучаннікаў;
- у чацвер – успамін св. Баніфацыя, Біскупа і Мучанніка;
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- I Пятніца месяца, дзень асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў інтэнцыі святасці сем’яў з нашай парафіі.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У наступную надзелю, Урачыстасць Спаслання Духа Святога.
 
4. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 29 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 22 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі. Просім так сама дапамагчы ў правядзенні пілігрымкі, патрэбны мікрааўтобус, каб перавазіць багаж, так сама патрэбны чалавек з легкавым аўтамабілем, які будзе праз усе дні суправаджаць пілігрымаў.
 
5. У летнія месяцы(чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
6. Сёстры Эўхарысткі запрашаюць на “Канікулы з Богам” у Полацк з 16-21 червеня. Запісывацца ў Сястры Лены.
 
7. У наступную нядзелю пасля Св. Імшы а 11.00, будзе сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія  паедуць у  Полацк. 
 
8. Летнія рэкалекцыі для дзяцей  ў гэтым годзе адбудуцца з 14 – 18 ліпеня.
 
9. Летнія рэкалекцы моладзі ў гэтым годзе адбудуцца з 11 – 15 жніўня. Абавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання. 
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.