ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Спаслання Духа Святога
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
1. У гэты чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца пасля Св. Імшы а 11.00 гадзіне.
Просім аб прыгатаванні алтароў:
I алтар – малітоўная група “Маці ў малітве”,
II алтар – мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,
III алтар – дзеці і моладзь,
IV алтар – малітоўная группа „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”.
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
2. Дыяцэзіяльная працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца ў Віцебску ў суботу - 21 чэрвеня. Будзе арганізаваны выезд на аўтобусе. Запісацца можна пасля кожнай Св. Імшы ў закрыстыі да аўторка. Прыкладны кошт складзе 150. 000 белрускіх рублёў. У сувезі з выездам у Віцебск на працэсію, у суботу не будзе ў нашым касцеле св.Імшы а 8.00 гадзіне.
3. Месяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах якія адбываюцца ад панядзелка да суботы ў 18.30.
4. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 29 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 22 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі. Просім так сама дапамагчы ў правядзенні пілігрымкі, патрэбны мікрааўтобус, каб перавазіць багаж.
5. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 4 і 5 ліпеня.
- аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе ў пятніцу (4 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых пілігрымак, застанецца да суботы, да заканчэння галоўнай урачыстасці.
- арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (5 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Просім запісываца ў сакрыстыі да панядзелка 30 чэрвеня.
6.Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны Вас паблагаславіць.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваім вершам пра падзеі Пасхальнага Трыдуума і разважанне над імі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту?
- Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек.
83. Якім чынам удзяляецца хрост?
- Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».