-у аўторак урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00.
- у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а 11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей.
- у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы – а 11.00, 19.00.
- у суботу свята Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
- наступная нядзеля урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.
2. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца ў настапную нядзелю (29 чэрвеня) пасля Св. Імшы ў 7.30.
3. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 4 і 5 ліпеня.
- аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе ў пятніцу (4 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых пілігрымак, застанецца да суботы, да заканчэння галоўнай урачыстасці.
- арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (5 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Просім запісываца ў сакрыстыі да панядзелка 30 чэрвеня.
4. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
5. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.
Гэтая ноч, якая ахінула зямлю, — вялікая і святая. У суботу а 22й гадзіне ў нашай браслаўскай парафіі распачалася вігілія Вялікай ночы, Пасхальная літургія Змёртвыхпаўстання — найвялікшае і найважнейшае свята Касцёла. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы, але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77. Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.