ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
На Урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – свята НПМ Будслаўскай;
- у чацвер – свята св. Тамаша Апостала;
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
- I Пятніца месяца, дзень асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў інтэнцыі святасці сем’яў з нашай парафіі;
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
2. Летнія рэкалекцыі для дзяцей ў гэтым годзе адбудуцца з 14 – 18 ліпеня.
3. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 4 і 5 ліпеня.
- аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе ў пятніцу (4 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых пілігрымак, застанецца да суботы, да заканчэння галоўнай урачыстасці. Кошт складзе 150 000 беларускіх рублёў.
- арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (5 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Кошт складзе 120 000 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да панядзелка 30 чэрвеня.
4. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
5. У летнія месяцы(чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.