ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIV Звычайную Нядзелю
 
 
1. Шчыра дзякуем усім удзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных Маці Божай у Будславе. Гэта знак павагі і еднасці ўсіх каталікоў Беларусі.
 
2. XXIV Пешая Пілігрымка „Salvator” да санктуарыя Маці Божай у Будславе скончылася ў пятніцу. Сардэчна дзякуем ўсім пілігрымам. Словы падзякі накіроўваю да кс. Тадэвуша Дабравольскага, духоўнага кіраўніка групы, а таксама да клерыка Яўгена Жукоўскага
 
3. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем 
- у сераду, свята святога Бенэдзікта, абата, апекуна Еўропы. 
 
4. Сустрэча для бацькоў, дзеці якіх паедуць у Польшчу з парафіяльным КАРЫТАС адбудзецца ў касцёле ў нядзелю (13 ліпенья) пасля Святой Ішы а 11.00 гадзіне. 
 
5. Ахвяры  складзеныя сёння будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць. 
6. У панядзелак а 18.00 будзе прывезены ў наш касцёл крыж, сімвал Сусветных Дзён Моладзі, а таксама абраз Маці Божай Salus Populi Romani, якія ад 28 чэрвеня вандруюць па ўсёй Беларусі. Запрашаю ўсіх на прывітанне гэтых сімвалаў, а таксама на ружанцовае набажэнства. А 19.00 св. Імша, пасля яе адбудзецца набажэнства, прыгатаванае моладдзю. У аўторак ад 9.00 гадзіны запрашаем на малітоўнае чуванне ў касцеле, якое скончым св.Імшой а 11.00, асабліва запрашаю, каб узялі ў ім удзел малітоўныя групы нашай парафіі.
 
7. Сёстры Эўхарысткі запрашаюць на “Канікулы з Богам” у Полацк з 28 ліпенья – 2 жніўня. Запісывацца ў Сястры Лены. 
 
8. Летнія рэкалекцыі для дзяцей ў гэтым годзе адбудуцца з 14 – 18 ліпеня.
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.