Душпастырскія аб’явы
на XVЗвычайную Нядзелю
 
 
1. Канікулы з Богам для дзяцей распацынаюцца заўтра ў 10 гадзін. Першая, агульная сустрэча, адбудзецца ў касцёле. Падрабязную інфармацыю атрымаюць на сустрэчы. Запрашаем усіх дзяцей з нашага горада паглыбіць сваю веру, а таксама разам гуляць і будаваць сяброўскую супольнасць.
 
2. У суваязі з маючай адбыцца Дыяцэзіяльнай Сустрэчай Моладзі ў нашым санктуарыўм з 7 да 9 жніўня, просім каб прыняць моладзь у гэтыя дні на начлег. Харчаванне забяспечваць для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 22 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна будзе прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем.
 
4. Рэкалекцыі цвярозасці пачынаюцца ў чацвер 17 ліпеня, a скончваюцца ў нядзелю  20 ліпеня. Рэкалекцыі праводзіць кс. Андрэй Бочар, пробашч з парафіі ў Далёкіх. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
5. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак, успамін св. Банавентуры, Біскупа і Доктара Касцёла,
 
6. Сёстры Эўхарысткі запрашаюць на “ канікулы з Богам” у Полацк з 28 ліпенья – 2 жнілня. Запісывацца ў Сястры Лены.
 
7. Сёння, пасля Святой Імшы ў 11.00 гадзін, у касцёле адбудзецца сустрэча для бацькоў дзеці якіх паедуць у Польшчу з парафіяльным КАРЫТАС.
 
8. Наша парафія будзе аказваць гуманітарную дапамогу малазабяспечаным, мнагадзетнымсем'ям, таксама інвалідам, прыёмнымсем'ямітым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для таго, каб атрымаць дапамогу неабходны наступныя дакументы: Дакумент, які пацвяржае, што ў сям'і нізкі заробак, пасведчанне інваліда, або мнагадзетнай сям'і. Дапамогу можна атрымаць ад аўторка да чацвярга з 9.00 у будынку насупраць касцёла.