Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
1. На мінулым тыдні адбыліся рэкалекцыі для дзяцей. Сардэчна дзякуем усім удзельнікам, сёстрам Эўхарысткам, працуючым у нашай парафіі, якія праводзілі гэтыя рэкалекцыі, за іх працу і зацікаўленасць.
2. Трываюць рэкалекцыі цвярозасці.Заканчэнне будзе сёння пасля св. Імшы ў 11.00. Сардэчна дзякую ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі і праводзіў гэтыя рэкалекцыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак успамін св. Марыі Магдалены
- у сераду Святасв. Брыгіды, Законніцы, Апякункі Еўропы
- у пятніцу Свята св. Якуба, Апостала, а таксама ўспамін св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў.З гэтай нагоды асвячэнне ўсіх машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
- у суботу успамін св. Ганны і Яўхіма, бацькоў Марыі Панны
4. Аднаўляю просьбу з мінулага тыдня. У сувязі з Дыяцэзіяльнай Сустрэчай Моладзі, якая будзе мець месца 7 - 9 жніўня, праш у гэтыя дні прыняць моладзь на начлег. Пасілкі цалкам забяспечваем для ўсіх удзельнікаў. Прашу толькі аб гарантаваных для іх начлегах. Інфармацыю прымаем у закрыстыі пасля кожнай святой Імшы.
5.Сардэчна запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
6. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.