1. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
2. У суваязі з маючай адбыцца Дыяцэзіяльнай Сустрэчай Моладзі ў нашым санктуарыі з 7 да 9 жніўня, просім прыняць моладзь у гэтыя дні на начлег. Харчаванне забяспечым для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 22 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем. Падчас урачыстасцяў у ночы адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада, заахвочваем да ўдзелу ў гэтай працэсіі як мага больш людзей у гонар нашай Маці, Уладаркі Азёраў.
4. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- у аўторак успамін св. Марты
- у чацвер успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
- у пятніцу успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, БП. i ДК.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасць сем'яў з нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятайма пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятайма ў сваіх малітвах грэшнікаў.
Споведзь у чацвер і пятніцу ад 18.00
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вяшчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом
6. Група дзяцей, якія будуць прымаць удзел у “Канікулах з Богам” у Полацку, выязджаюць у панядзелак у 9.30. ад касцёла.
7. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
8. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.