ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXX Звычайную Нядзелю
 
1. У аўторак прыпадае свята св. Апостолаў Сымона і Юды Тадэвуша. У гэты дзень будзе адзначаць свае імяніны кс.Тадэвуш. Запрашаем на св.Імшу ў яго інтэнцыі а 19.00
 
2. У суботу  урачыстасць  Усіх Святых, а ў нядзелю ўспамін Усіх Памерлых Вернікаў. Нагадваем пра абавязак малітвы за памерлых і заахвочваем, каб кожны хто мае магчымасць прыступіў да сакрамэнту пакаяння і паяднання,  прыняў удзел у святой Імшы і прыняў святую Камунію за сваіх памерлых. Існуе магчымасць атрымаць поўны адпуст: усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі, памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст. 
Святая Імша 1 лістапада будзе адпраўлена а  11.00, 19.00 і ў  капліцы ў бальніцы ў 16.30. Ва Урачыстасць Усіх Святых кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы. 
 
3. З 1 лістапада (субота) да канца месяца будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых кожны дзень, акрамя нядзелі ў 18.30, а таксама 30 св. Імшаў у інтэнцыі памерлых а 19.00. Заахвочваем да супольнай малітвы. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будуць спяваць нешпары за памерлых. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі. 
 
4. У наступную нядзелю ў 8.30 св.Імша Групы Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом, а пасля св.Імшы замена таямніц Групы Жывога Ружанца.
 
5.  Сардэчна дзякуем тым, хто працаваў пры касцеле на прошлым тыдні.
 
 6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.