ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю (A)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXIII Звычайную Нядзелю
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. Сёння, пасля св. Імшы ў 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца II год, да Першай святой Камуніі.
3. У наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца III год да Сакрамэнту Бежмавання
4. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- У панядзелак успамін Св. Альжбеты Венгерскай, Законніцы.
- У пятніцу ўспамін Ахвяравання НДМ.
- У суботу ўcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцельнай музыкі
- У наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
5. У суботу 6 снежня на дзень святога Мікалая касцёл запрашае на духоўна-забаўляльную праграму дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, іх бацькоў. У праграме: сустрэча са святаром, канцэрт, гульні, абед. Просім парафіянаў далучыцца да дабрачыннай акцыі і да гэтага дня ахвяраваць цукеркі і розныя пачастункі. Пакласці іх можна ля алтара "Езуса Міласэрнага".
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.