Душпастырскія аб’явы на I Нядзелю Адвэнта
 
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у адвэнтовых рэкалекцыях і Раратах, дабра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 19.00. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня, якія будзе правадзіць кс.Віктар Місевіч. 
 
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. Ахвяры дабравольныя і будуць прызначаны на набыццё новых фігурак ў наш касцёл на Божае Нараджэнне.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду успамін св. Францішка Ксавэрыя, Святара;
- у чацвер успамін св. Яна Дамаскіна, Святара  і Доктара Касцёла;
-  першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцуад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
5. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. У суботу 6 снежня на дзень святога Мікалая касцёл запрашае на духоўна-забаўляльную праграму дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, іх бацькоў. Сустрэча распачнецца а 11.00 у будынку былога хлебазавода. У праграме: сустрэча са святаром, канцэрт, гульні, абед. Просім парафіянаў далучыцца да дабрачыннай акцыі і да гэтага дня ахвяраваць цукеркі і розныя пачастункі. Пакласці іх можна ля алтара "Езуса Міласэрнага".
 
7. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.