1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел ў адвэнтовых рэкалекцыях і Раратах, дабра прыгатавацца да святаў.
Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 19.00.
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. Ахвяры дабравольныя і будуць прызначаны на набыццё новых фігурак ў наш касцёл на Божае Нараджэнне.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 11. 00 і 19.00, а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св.Імшы.
- у суботу успамін св. Луцыі, Панны і Мучаніцы,
4. У наступную нядзелю св.Імша ў 8.30 будзе адпраўлена ў інтэнцыі Групы Жывога Ружанца.
5. Сардэчна дзякуем усім тым, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні сустрэчы для дзяцей інвалідаў, якая адбылася ўчора. За складзеныя ахвяры і дары, за дапамогу ў прыгатаванні памяшкання і пасілку шчыра дзякуем.
6. 28 снежня 2014 года пасля Святой Імшы ў 11.00 у нашай парафіі адбудзецца конкурс пад назвай "Калядная зорка". Прыняць удзел у конкурсе можа кожны жадаючы, хто падрыхтуе песню аб Божым Нараджэнні, або верш. Жадаем поспехаў у падрыхтоўцы і перамогі! Пераможцаў чакаюць прызы! Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымае арганістка Іна Сапун да 25.12.2014.
7. Звяртаемся з просьбай, каб прынесці для патрабуючых зімовае адзенне, абутак, цёплае адзенне, асабліва для мужчын. У каго будзе такая магчымасць, гэтыя рэчы можна будзе прынесці ў наступную нядзелю ў будынак насупраць касцёла.
8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.