1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем ксяндзу Віктару, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша раніцай а 8.00 і Пастэрка а 24.00. У гэты дзень абавязковы пост – устрымліваемся ад мясных страваў, а таксама спажываем адзін пасілак дасыта, а другія два – больш скромныя.
Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы.
- у чацвер прыпадае Урачыстасць Божага Нараджэння.
- у пятніцу, свята Св. Стэфана, Мучанніка. На кожнай Св. Імшы будзе асвечаны авёс.
- у суботу, свята Св. Яна Апостала і Евангеліста. У гэты дзень будзе асвячэнне віна.
- у наступную нядзелю свята св.Сям'і.
3. Рараты на гэтым тыдні будуць яшчэ ў панядзелак у 19.00
4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць у наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
5. 28 снежня 2014 года пасля Святой Імшы ў 11.00 у нашай парафіі адбудзецца конкурс пад назвай "Калядная зорка". Прыняць удзел у конкурсе можа кожны жадаючы, хто падрыхтуе песню аб Божым Нараджэнні, або верш. Жадаем поспехаў у падрыхтоўцы і перамогі! Пераможцаў чакаюць прызы! Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымае арганістка Іна Сапун да 25.12.2014.
6. На заканчэнне года ў сераду (31.12) у 18.30. адбудзецца набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі, а ў 19.00 св. Імша як знак нашай удзячнасці. Запрашаем нагэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі,якія можна скласці ў закрыстыі.
7. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Мы, сальватарыяне, пакліканыя наслядоўваць Езуса Хрыста, Божага Збавіцеля, на працягу жыцця як супольнасць у Паўсюдным Касцёле для апостальскай паслугі. Так як наш Заснавальнік, Айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан, абвяшчаем усім людзям збаўленне, якое аб’явілася ў Езусе Хрысце, каб на працягу жыцця, якое маем і ва ўсім нашым апостальстве усе маглі “пазнаць Цябе, Адзінага, Праўдзівага Бога, а таксама Таго, каго паслаў, Езуса Хрыста.
Гэтыя словы кажуць нам дзяліцца апостальскім пакліканнем з усімі людзьмі. Мы гатовыя служыць усюды і ўсім людзям, усімі спосабамі і сродкамі, якімі нас адорыць любоў Хрыста. Верым, што поўня Божай любові дапаможа распазнаць знакі часу і адважна адказваць на іх у кожным месцы і ў кожны час. Сёння гэтыя знакі запрашаюць нас быць прароцкім голасам аднаўлення Касцёла і света праз: пераказванне евангельскіх вартасцей сучаснымі спосабамі і ў дыялогу з кожнай культурай; пабудзіць свецкіх людзей выконваць іх хрысціянскія абавязкі, браць на сябе функцыі кіраўніка пры літургічных і харытатыўных паслугах; далучэнне да ўбогіх у барацьбе з сучаснымі формамі зла, якія робяць немагчымым поўню чалавечага жыцця, у асаблівасці грамадскай несправядлівасці, убогасці і насілля ва ўсіх формах.
“Мы, сальватарыяне, імкнемся выконваць нашу місію праз адзінства з тымі, каму нясём сваю паслугу, паказваючы людзям дабрыню і лагоднасць Бога, нашага Збавіцеля”.
Гэта Місія натхняе і запрашае сёння сальватарыянаў шукаць новыя шляхі апостальскай дзейнасці, якія стануць адказам на знакі і выклікі сучаснага света.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?
- Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.
51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?
- Сёмая: не крадзі.
- Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?
- Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.
53. Як гучыць восьмая запаведзь?
- He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?
- Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.
55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?
- Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.