1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй заканчваем велікапостныя рэкалекцыі, якія былі часам прыгатавання да Вялікадня. Адначасова распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана. Сардэчна дзякуем Айцу Андрэю Сідаровічу з Росіцы, з Ордэну Айцоў Марыянаў за рэкалекцыйную паслугу.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Гэты дзень з’яўляецца патранальным святам сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 22.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху - а 11.00 і 18.00. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу адбудзецца а 15.00.
- Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. У 14.00 запрашаем на адарацыю дзяцей і моладзь. Асвячэнне страваў у касцеле а 10.00, 12.00 i 15.00. Асвячэнне страваў адбудзецца ў доме састарэлых а 11.00, ў бальнічнай капліцы а 12.00 гадзіне. Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.
3. Велікодная Нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св.Імшы будуць у 11.00, і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы а 16.30.
4. На ўвесь Велікодны Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.