ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Божай Міласэрнасці
 
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Літанію і Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00.
 
3. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 15 мая а 11.00. А сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць у пятніцу 19 жніўня падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца
 
5. Ахвяры  складзеныя сёння будуць прызначаны на далейшыя працы пры нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
6. Вельмі просім аб дапамогу ў працах пры касцеле ў аўторак ад 9.00. Просім мець пры сабе мётлы і граблі.
 
7. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай Вас благаславіць Бог.