ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI велікодны тыдзень
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30 a ў нядзелю а 8.00.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – успамін св. Атаназія БП. І ДК.
- у аўторак – Свята свв. Філіпа і Якуба, Апосталаў.
- У чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы ў 16.30. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер, пятніцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
3. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. Гэта прыгожая традыцыя мае ўжо больш за 1500 гадоў. У нашым касцеле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
5. У пятніцу распачынаем Навэнну перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
6. Сёння першая нядзеля месяца. Ахвяры складзеныя сёння, будуць прызначаны на далейшыя працы пры нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
7. Хутка набліжаецца час, калі, мы, як парафіяльная супольнасць, на працягу тыдня разам будзем прымаць удзел у Святых Місіях. Гэта будзе час асаблівай прысутнасці сярод нас Езуса Хрыста. Місіі! сам тэрмін паходзіць ад лацінскага слова "MISSIO", што азначае “пасланне”. Божы Провід пашле да нас людзей, якія будуць абвяшчаць Слова Божае. Нашу тыднёвую Святую Місію пачынаем у нядзелю, 6 лістапада, а скончваем у наступную нядзелю, 13 лістапада 2016 года. Місіі, якія адбудуцца ў нашай парафіі, будуць праводзіць Айцы Рэдэмптарысты. На час нашай Святой Місіі давайце пакінем усё, што можа перашкаджаць нам у сустрэчы з Богам. Няхай толькі Ён прамаўляе да нас, няхай Ён змяняе нашыя сэрцы, няхай улівае ў іх любоў, згоду і спакой, каб мы на гэтай нашай зямлі былі сведкам веры. Прашу Вас усіх маліцца ў вашых сем'ях у інтэнцыі гэтай Божай справы, якую святы Ян Павел II называе “незаменным сродкам перыядычнага і інтэнсіўнага аднаўлення хрысціянскага жыцця”. Каб гэты час Святых Місій быў сапраўды часам духоўнага адраджэнн усёй нашай парафіяльнай супольнасці, трэба добра да гэтага прыгатавацца.Таму ўжо сёння распачынаем малітоўныя прыгатаванні, ёсць спецыяльная малітва „Малітва аб місійных ласках”, якой ад сённяшняй нядзелі будзем маліцца і прасіць Бога аб добрае прыгатаванне для нас усіх да гэтага вельмі важнага выдарэння ў жыцці нашай парафіі. Гэтую малітву будзем чытаць кожную нядзелю на заканчэнне кожнай св.Імшы, а ў буднія дні падчас вячэрніх набажэнстваў. Заахвочваем, каб гэтай малітвай маліцца ў дамах, карткі з гэтай малітвай можна ўзяць на століку пры канцы касцёла з правай стараны, забірайце гэтыя карткі да сваіх дамоў, раздавайце ўсім тым, хто не можа прыйсці ў касцёл, асабліва хворым, каб і яны сваёй малітвай далучаліся да добрага прыгатавання да гэтага важнага выдарэння. Дакладны план Святых Місій будзе пададзены бліжэй да гэтых выдарэнняў.
8. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.