ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VII Велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30 a ў нядзелю а 8.00.
 
2. Трывае навэнна перад Урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
 
3. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 11.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей і іх бацькоў, хросных і блізкіх ў суботу а 16.00.
 
4. На гэтым тыдні прыпадае:
- у суботу – Свята св. Мацея, Апостала
 
5. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.