ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Спаслання Духа Святога
 
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00 i 19.00.
 
2. У  наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер, Свята Нашага Пана Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. 
 
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30 a ў нядзелю а 8.00. 
 
5. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях “Канікулы з Богам” з 4 па 9 ліпеня пры нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі. Абавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання ў жніўні.
 
5. У чацвер 26 мая будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла у гэтым годзе адбудзецца ўвечары а 19-й гадзіне, каб была магчымасць удзельнічаць усім, хто працуе, а так сама дзецям і моладзі. 
 
6. Дыяцэзіяльная працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца ў суботу -  28 мая. Будзе арганізаваны выезд на аўтобусе. Запісацца можна пасля кожнай Св. Імшы ў сакрыстыі . Kошт выезду будзе паданы тады, як будзем ведаць, колькі чалавек хоча паехаць. 
 
7. Ахвяры  складзеныя сёння, будуць прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.