ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
 
1. У гэты чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела 
і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы 
ў гэты дзень а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца ў вечары а 19-й гадзіне. Просім аб прыгатаванні алтароў: 
I алтар – малітоўная група "Маці ў малітве",
II алтар – дзеці і моладзь,
III алтар –мвлітоўная група "Жывы Ружанец",
IV алтар – малітоўная группа "Вешчуны Божай Міласэрнасці". 
 
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
 
2. Дыяцэзіяльная працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца ў суботу -  28 мая. У сувезі з тым, што няма жадаючых паехаць на працэсію ў Віцебск, выезд арганізаваны не будзе.
 
3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30 a ў нядзелю а 8.00. 
 
4. У нядзелю 5 чэрвеня, пасля св. Імшы а 11.00, у касцеле адбудзецца спатканне кандыдатаў на бежмаванне, якія ў жніўні прымуць гэты сакрамэнт, а таксама іх бацькоў. Просім аб абавязковай прысутнасці моладзі і іх бацькоў.
 
5. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.