1. У чацвер у нашым санктуарыі адбудзецца Агульнабеларускі юбілей святароў, урачыстасць арганізавана ў рамках Года Міласэрнасці ў Каталіцкім касцеле.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
- у сераду успамін св. Юустына, муч.
- у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. У сувезі з юбілеям святароў у гэты дзень не будзе св. Імшы раніцай, а толькі вечарам а 19.00. Пасля Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей.
- у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы – а 11.00, 19.00. Згодна з просьбай біскупаў у пятніцу абавязковы сціслы пост.
- у суботу ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер, пятніцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00.
Малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею, адбудзецца не ў бліжэйшую пятніцу, толькі ў наступную 10 чэрвеня.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 - Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшыя працы пры нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
5. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
6. У сераду распачынаецца месяц чэрвень, які асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
7. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
8. У наступную нядзелю 5 чэрвеня, пасля св. Імшы а 11.00, у касцеле адбудзецца спатканне кандыдатаў на бежмаванне, якія ў жніўні прымуць гэты сакрамэнт, а таксама іх бацькоў. Просім аб абавязковай прысутнасці моладзі і іх бацькоў.
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.