Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
 
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.  Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семiнарыi ў Пiнску.
 
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- У панядзелак успамін Ахвяравання НПМ;
- У аўторак ўcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцельнай музыкі. У аўторак а 19.00 св. Імша будзе ахвяравана ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога. Сардэчна запрашаем.
- У чацвер успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, Мучанікаў з В’етнама
 
3. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд  прыгатавання да Божага Нарджэння. Вігілійныя аплаткі будуць асвечаныя ў І нядзелю Адвэнту на Св. Імшы ў  8.30.
 
4. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
5. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
6. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах,  думках і чынах і няхай нас благаславіць.