1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак а 19.00 і сераду і пятніцу а 6.45 раніцай.
2. Шчыра запрашаем усіх на Рараты, асабліва дзяцей і моладзь. На Раратнюю Імшу пажадана прыходзіць з запаленай дома свечкай. Пасля Раратаў дзеці атрымаюць невялікае заданне, а таксама будуць вучыцца дзяліцца, напрыклад прысмакамі, цацкамі, якія пасля аддадзём патрабуючым. Таксама трэба сабраць калядную мазайку, а каб гэта зрабіць трэба быць кожны раз на РАРАТАХ, не толькі ўвечары, але і ў сераду і пятніцу прыйсці на раніцы.
3. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы a 8.30 i 11.00 ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
4. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду свята св. Андрэя, Апостала;
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
6. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
7. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:
Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля
Апосталы,
Святы Міхаіл Арханёл,
Святы Юзаф.
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
Успамін благаслаўлёнага Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана - заснавальніка (21 ліпеня)
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні.
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77. Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.