Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак а 19.00 і  сераду і пятніцу а 6.45 раніцай.
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы a 8.30 i 11.00 ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду успамін св. Амброзія Бп. i ДК.
- у чацвер урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 11. 00 і 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Групa Жывога Ружанца.
 
5. Увага, дзеці! Аб’яўляецца свята песні і верша “КАЛЯДНАЯ ЗОРКА”, якое адбудзецца пасля святой Імшы а 11.00 у нядзелу 8 студзеня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
6. Усе хто мае жаданне служыць у нашай парафіі ў якасці лектара(гэта значыць чытаць чытанне), просім застацца пасля Святой Імшы ў 11 00. Адбудзецца арганізацыйнае сустрэча!
 
7. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.