- у сераду Урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00 і ў бальнічай капліцы ў 16.30. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
- у чацвер, ўспамін Усіх Памерлых Вернікаў. У гэты дзень св. Імша а 11.00 i 19.00.
- у суботу, успамін св. Караля Барамэя, БП.
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем'яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
2. У лістападзе будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, а таксама напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будзем спяваць нешпары за памерлых. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі. Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца - можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю ў 8.30 Групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на аплату за ацяпленне нашага касцёла. Вельмі просім аб ахвярнасць.
5. Вельмі просім аб дапамозе ў прібіранні лістоў на тэрыторыі касцёла ў аўторак ад 9.00. Просім мець пры сабе граблі і мётлы.
6. Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб'яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс, з нагоды 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме. Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць на дошцы аб'яў перад касцёлам, ці атрымаць у сакрыстыі. Працы можна перасылаць у Баранавічы да 1 сакавіка 2018г.
7. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 2 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава,танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. па тэл. МТС 5770038 кс. Уладзімір.
8. Вялікая просьба ў цёмны час сутак мець пры сабе флікеры і хадзіць толькі па ходніках пры іх наяўнасці
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.