Душпастырскія аб'явы на II Нядзелю Адвэнта
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45 раніцай.
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
- у чацвер успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
4. Прыпамінаем, што у наступную нядзелю (17 снежня) у нашай парафіі распачынаецца аднаўленне святых місій. Заахвочваем усіх парафіян да ўдзелу ў гэтым важным выдарэнні. Праграма аднаўлення святых місій знаходзіцца на дошцы аб'ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
5. Увага, дзеці! Аб'яўляецца свята песні і верша "КАЛЯДНАЯ ЗОРКА", якое адбудзецца пасля святой Імшы а 11.00 31 снежня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. У падрыхтоўцы могуць вам дапамагчы вашыя бацькі і настаўнікі. Таксама заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеему" , які адбудзецца ў Мёрах 3 студзеня 2018г. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
6. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю на гэтым тыдні да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб да наступнай нядзелі мы змаглі наведаць гэтых людзей.
7. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.