
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Гэты дзень з’яўляецца патранальным святам сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 22.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху - а 11.00 і 18.00. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў Вялікую Пятніцу, Вялікую Суботу і Велікодную Нядзелю адбудзецца а 15.00.
- Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў у касцеле а 10.00, 12.00 i 15.00. Асвячэнне страваў ў доме састарэлых а 11.00, ў бальнічнай капліцы а 12.00 гадзіне. Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.