1. З нагоды святаў Вялікадня складаем Вам сардэчныя пажаданні: няхай святло Уваскрослага Хрыста асвятляе дарогі нашага жыцця і нашай штодзённасці, а кожная нядзельная Св. Імша будзе для нас напамінам.
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы ў 16.30. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.
3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30 адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.
4. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні Урачыстасцяў Пасхальнага Трыдума ў нашым касцеле. Сёстрам Эўхарысткам за іх паслугу і працу, нашай арганістцы і парафіяльнаму хору за ўпрыгожанне сваім спевам Урачыстасці, міністрантам і моладзі за дапамогу і усім, хто якім-небудзь спосабам далучыўся да прыгатавання гэтых святаў.
5. У наступную нядзелю прыпадае свята Божай Міласэрнасці, звязанае з культам абраза “Езу, давяраю Табе”. У гэты дзень на заканчэнне кожнай св.Імшы будзем адмаўляць Літанію і Вяночак да Божай Міласэрнасці.
6. На гэтым тыдні прыпадае:
першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
7. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца
8. На час радаснага перажывання Вялікадня няхай вас благаславіць Уваскрослы Пан.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.