ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
2. На гэтым тыдні:
  • у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы ў 16.30. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
3. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У нашым касцеле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства. 
 
4. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
 
5. У наступную нядзелю св. Імша ў 8.30 будзе адпраўлена ў інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
 
6. З 4 па 8 чэрвеня для дзетак ад 4 да 6 год адбудзецца летнік. Шчыра запрашаем усіх жадаючых. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі! Сустрэча для бацькоў, дзеці якіх будуць удзельнічаць у летніку, адбудзецца 3 чэрвеня пасля св.Імшы а 11.00. З 18 па 20 чэрвеня для дзяцей ад 9 да 14 год адбудзецца летнік у Жодзіна, кошт 40 рублёў. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі! З 9 па 13 ліпеня пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей і моладзь з нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.
 
7. У бліжэйшую суботу 12 мая ў 17.30 адбудзецца эгзамен для дзяцей, якія прыступяць да І св. Камуніі. А пасля вячэрняй св. Імшы 12 мая пройдзе рэпетыцыя перад урачыстасццю І св. Камуніі, запрашаем бацькоў разам з дзецьмі. Наступная рэпетыцыя адбудзецца 13 мая пасля св. Імшы а 11.00. 
 
8. У нядзелю 13 мая ў 10.30 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца першы год да прыняцця I св. Камуніі, сустрэча пройдзе ў катэхэтычным класе.
 
9. У аўторак 8 мая ў 11.00 будзе адпраўлена св. Імша ў вёсцы Ельна. Запрашаем на гэтую св. Імшу асабліва старэйшых і хворых людзей з гэтай вёскі, якія не могуць прыйсці да касцёла, каб скарысталі гэтую магчымасць і змаглі прыступіць да Велікоднай споведзі і прыняць св. Kамунію.
 
10. У наступную нядзелю 13 мая у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне распачынаюцца фацімскія набажэнствы, пачатак набажэнства ў 15.00. Для жадаючых паехаць у Шуміліна будзе арганізаваны мікрааўтобус, просім запісацца ў сакрыстыі да 10 мая. 
 
11. Дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы» і душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі запрашаюць сужонкаў нашай парафіі на баль пад назвай «Азірніся ў мінулае». Імпрэза адбудзецца 19 мая ў Гарадскім доме культуры г. Глыбокае. Для жадаючых трапіць на баль з нашай парафіі будзе арганізаваны мікрааўтобус. Колькасць месцаў абмежаваная, а таму запісацца неабходна да 12 мая ў сакрыстыі. Кошт удзелу ў балі складае 20 рублёў з пары. Кошт даезду залежыць ад колькасці жадаючых.
 
12. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.