ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
 
1. На гэтым тыдні:
  • у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне. Просім аб прыгатаванні алтароў:
    • I алтар –  група бацькоў,
    • II алтар – дзеці і моладзь,
    • III алтар – мaлітоўная група “Жывы Ружанец”,
    • IV алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці” і “Маці ў малітве”
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
 
  • у пятніцу, успамін св. Юстына, мучаніка.
  • І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першую пятніцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
3. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную  нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30. 
 
4. У пятніцу распачынаецца месяц чэрвень, які асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 26 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 17 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
6. З 4 па 8 чэрвеня для дзетак ад 4 да 8 год адбудзецца летнік. Шчыра запрашаем усіх жадаючых. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі!Сустрэча для бацькоў, дзеці якіх будуць удзельнічаць у летніку, адбудзецца 3 чэрвеня пасля св.Імшы а 11.00. З 18 па 20 чэрвеня для дзяцей ад 9 да 14 год адбудзецца летнік у Жодзіна, кошт 40 рублёў. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі! З 9 па 13 ліпеня пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей і моладзь з нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.
 
7. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.