1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
у аўторак успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
у сераду урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы. 15 жніўня пасля святой імшы ў 11 і пасля святой імшы ў 19 запрашаем на канцэнт у выкананні дзяцей (фартэпіяна, флейта і скрыпка).
2. Магчымасць споведзі для кандыдатаў бежмавання, а таксама для сведкаў бежмавання будзе штодзённа ад панядзелку да чацверга ад 18.30 да 19.00.
3. Сустрэча для кандыдатаў на бежмаванне, адбудзецца ў аўторак і сераду пасля св. Iмшы а 19.00 у касцеле. Прысутнасць абавязкова.
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу ў 18.00 св. Імшой падчас якой будзе ўдзелены сакрамант бежмавання. Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў, у ночы, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пойдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай. Галоўным цэлебрантам св. Імшы на палявым алтары ў суботу ў 11.00 будзе біскуп Фрэжюса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. Напярэдадні ўрачыстасцяў з 13 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Асабліва запрашаем дзяцей рознага ўзросту з нашай парафіі наведаць заняткі ў школе касцёльнага спеву, першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак у 15.00. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування. У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства.
5. У суботу 18 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
6. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну у панядзелак з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
7. У суботу 25 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Агоні, а 26 жніўня ў нядзлю ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
8. З’явіліся календары на 2019 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
9. Усе, хто маюць візы і хачуць паехаць у Аглону на сустрэчу з папам Францішкам 23 верасня, просім запісацца ў сакрыстыі да наступнай нядзелі (26 жніўня). Трэба прынесці з сабой копіі пашпартоў ( старонка з фатаграфіяй, 31,25 старонка і копія візы), просім усе гэтыя копіі зрабіць на адным лісце.
10. У аўторак 14 жніўня наша зямлячка сястра Лілія Дарожка складзе вячыстыя шлюбы ў Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Сардэчна запрашаем на Святую Імшу якая адбудзецца а 11 гадзіне. Атулім сястру Лілію нашай малітвай і будзем прасіць Бога аб патрэбныя Божыя дары ў яе законным жыцці і паслузе.
11. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у пятніцу да сакрыстыі.
12. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.