ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у суботу. Св.Імша ў 11.00 і 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 11.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Дзецi, якiя прынялi ў гэтым годзе першую Святую Камунiю павiны прыйсцi ў святочным адзеннi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць балдахiм i харугвi. Прыпамінаю, што для кожнага парафіяніна Урачыстасць абавязковая. Па традыцыі касцёла ў гэты дзень асвячаюць зерне на сяўбу, таму напрыканцы кожнай св. Імшы будзем асвячаць зерне. 
 
2. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак, успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 9 верасня. Катэхетычны год распачынаецца 14 верасня. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. 16 верасня ( нядзеля) у 10 гадзін ранніцы сустрэча для бацькоў дзяцей 1 год да Камуніі. Пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 2 год да Камуніі. 
 
4. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 15 верасня.
 
5. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
6. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 у інтенцый групы Жывога Ружанца.
7. У першую пятніцу верасня падчас вячэрняй св.Імшы госцем будзе ў нас кс. Славамір Самковіч, адказны за развіццё “Малітоўных груп за душы ў чыстцы” . Набліжыць нас да зразумення сэнса арганізацыі такіх малітоўных груп у парафіі. Сардэчна запрашаем паслухаць і можа арганізуем у нас такую групу.
 
8. У нядзелю 9 верасня ў нашай парафіі адбудзецца кананічная візітацыя ардынарыя нашай дыяцэзіі ксяндза біскупа Алега Буткевіча. Урачыстая св. Імша з гэтай нагоды будзе ў 11.00. Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў гэтай урачыстасці усіх парафіян.
 
9. Вельмі просім аб дапамозе ў працах навокал касцёла і ў касцеле ў чацвер ад 9.00. 
 
10. У суботу 15  верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі, у суботу 22 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны, а 29 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча. 
 
11. Ружанцовы кангрэс адбудзецца ў Магілёве ў суботу 6 кастрычніка. Арганізуецца пілігрымка з начлегам у Оршы. Выезд з Браслава ў пятніцу 5 кастрычніка ў 16:00 гадзін. Начлег у Оршы. Кангрэс распачнецца а 10-ай гадзіне. Завяршыцца а 18-ай гадзіне. Прыезд у Браслаў у наччы. Кошт - 30 рублёў. У рамках пілігрыкі будзе сняданак і абед у суботу. Запісацца можна ў закрыстыі да нядзелі 23 верасня.
 
12. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.
 
 
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2018-2019 год
Катэхетычны год распачынаецца 14 верасня
 
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
1 год – Нядзеля 10.00
2 год – Субота 13.00 (дзеці ад 6-га класа і вышэй)
          Нядзеля 12.00 (дзеці 4-5 клас)
 
Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі
1 год – Субота 14.00
2 год – Пятніца: 16.15 - (1 група) 
            Субота: 15.00 - (2 група)
3 год – Субота 17.00
 
Дзеці 4-8 год – Нядзеля 12.00
Спатканне моладзі – Нядзеля 20.00
Катэхэза для дарослых – Пятніца 19.30
Сустрэчы для міністрантаў – Субота 16.00