ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у, чацвер успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома) БП. і ДК.
  • у, пятніцу свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцеле ў 11.00 і 19.00.
  • у, суботу успамін НПМ Балеснай 
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 9 верасня. Катэхетычны год распачынаецца 14 верасня. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. 16 верасня (нядзеля) у 10 гадзін ранніцы сустрэча для бацькоў дзяцей 1 год да Камуніі. Пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 2 год да Камуніі.
 
3. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 15 верасня.
 
4. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
5. У суботу 15  верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі, у суботу 22 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны, а 29 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
6. Ружанцовы кангрэс адбудзецца ў Магілёве ў суботу 6 кастрычніка. Арганізуецца пілігрымка з начлегам у Оршы. Выезд з Браслава ў пятніцу 5 кастрычніка ў 16:00 гадзін. Начлег у Оршы. Кангрэс распачнецца а 10-ай гадзіне. Завяршыцца а 18-ай гадзіне. Прыезд у Браслаў у наччы. Кошт - 30 рублёў. У рамках пілігрыкі будзе сняданак і абед у суботу. Запісацца можна ў закрыстыі да нядзелі 23 верасня.
 
7. Пасля св. Імшы вечарам ў сераду (12 верасня) адбудзецца арганізацыйная сустрэча для ўсіх, хто запісаўся на выезд у Аглону 24 верасня на сустрэчу з папам Фрінцішкам. Прысутнасць для ўсіх абавязковая, і для тых, хто едезе аўтобусам, і для тых, хто едзе на асабістым транспарце.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.