ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаю, што 14 верасня распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак, успамін св. Станіслава Косткі, законніка;
  • у чацвер, успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў з Карэі;
  • у пятніцу, свята св. Мацвея, апостала і евангеліста
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Сустрэчы для міністрантаў адбываюцца кожную суботу ў 16.00.
 
5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
6. У суботу 22 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны, а 29 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
7. У наступную суботу заняткі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту бежмавання: першы, другі і трэці год, будуць разам, у 15.00, у катэхэтычным класе.
 
8. Шаноўныя бацькі і выхавацелі! Запрашаем вас прыняць удзел у сустрэчы, прысвечанай узаімаадносінам паміж бацькамі і дзецьмі, якая адбудзецца 22 верасня 2018 у 19.45 у кляштары Сясцёр Эўхарыстак. Вядучая: Практыкуючы псіхолаг Гайдамовіч Таццяна Аляксандраўна
 
9. Важная інфармацыя для тых, якія запісаліся на выезд аўтобусамі у Аглону 24 верасня на сустрэчу з папам Францішкам, выезд будзе ад касцёла ў 8.00 раніцай!!!! 
 
10. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.